Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гісторыя школы

Дата: 4 ноября 2022 в 14:17, Обновлено 1 октября 2024 в 12:39

Гісторыя нашай школы пачынаецца з 1901 года. У гэтым годзе была адкрыта ў в. Брынёў земская школа. У ёй вучылася ўсяго 30 навучэнцаў. Першыя вучні чатыры класы скончылі ў 1905 годзе: Руднік Сцяпан, Цярэня Мікалай, Бруяка Пракофій. Школьнага будынка не было. Вучылі дзяцей у наёмных дамах. Вучыліся ў школе дзеці больш заможных сялян. У школе быў адзін класа-камплект. Першы настаўнік, які працаваў з 1901 па 1907 год, быў нехта Пыж. З 1907 па 1909 працаваў у школе настаўнік Кашней, у 1909 годзе – настаўніца Дубовік Ганна Антонаўна. У земскай школе вучылі пісаць, чытаць, вырашаць задачы ў чатыры дзеянні. Асноўным прадметам быў Закон Божы. У 1910 годзе школа была зачынена. Сяляне, дзеці якіх не вучыліся ў школе, паднялі бунт, бо школа была платнай. А ўтрымліваць школу павінны былі ўсе сяляне вёскі. У 1914 годзе школа была адноўлена. Пад школу быў адведзены трухлявы прыстасаваны будынак на тэрыторыі цяперашняга медпункта. Будынак не захаваўся. Настаўнікам у гэтай школе быў нейкі Куня. З 1918 па 1920 гады школа зноў была зачынена. Тэрыторыя нашай вёскі была акупаваная замежнымі інтэрвентамі (немцамі і палякамі). У 1920 годзе грамадзянская вайна завяршылася перамогай маладой Савецкай Рэспублікі над унутранай контррэвалюцыяй і замежнай інтэрвенцыяй. У вёсцы была адноўлена савецкая ўлада. У 1920 годзе была адкрыта новая Пачатковая школа. Гэта была савецкая школа, дзверы якой былі шырока адкрыты для ўсёй дзятвы. Першы настаўнік гэтай школы Крукоўскі (ураджэнец в.Барычаў Петрыкаўскага раёна) загадваў школай з 1923 па 1935 год.

З 1930 па 1932 г. школа знаходзілася ў будынку цяпер дзеючага (!) сельскага Дома культуры.

1932 г. для школы пабудаваны тыпавы будынак пачатковай школы. У гэтым жа годзе быў адкрыты пяты клас, г.зн. расце сямігадовая школа. У 1935 г быў першы выпуск сямігодкі з 17 чалавек. Першымі скончылі Брынёўскую сямігадовую школу Невяркевіч Уладзімір, Аляксандр Пінчук, Бардыга Ева, Цярэня Данііл, Клімчык Вольга, Казімір Шостак, Жукавец Рыгор, Далматава Анастасія і інш. Першым дырэктарам сямігодкі быў Выбранец.

У 1950 г Петрыкаўскі раённы аддзел народнай адукацыі адкрыў у вёсцы растучую сярэднюю школу. Першымі сярэднюю адукацыю ў нашай школе атрымалі 16 чалавек у 1953 годзе.

У 1974 годзе пабудаваны новы будынак школы, які дзейнічае па сённяшні дзень.

Адміністрацыя школы:

Ганчар Рыгор Фёдаравіч - дырэктар 1954 г. па 1958 г. і з 1962 г. па 1993 г.

Дзекавец Надзея Аляксандраўна - дырэктар з 01.09.1993 па 2022 гады.

Сасноўская Алена Іванаўна - дырэктар з 01.12.2022

Новая старонка ў жыцці нашай школы

З 1 верасня 2003 года Брынёўская сярэдняя школа была рэарганізавана ў дзіцячы сад-сярэднюю школу.

Галоўныя каштоўнасці: здароўе, развіццё дзяцінства, супрацоўніцтва.

Дэвіз педагогаў: “Спачатку любіць, а затым ужо выхоўваць і вучыць”

Галоўная задача сёння: выхаванне патрыятызму, станаўленне асобы, якая валодае грамадзянскай пазіцыяй, любові і павагі чалавека да чалавека, да грамадства людзей, да сям’і, да роднай зямлі і сваёй краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.