Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

З ВУСНАЎ МАЛАДЫХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ

Дата: 13 декабря 2019 в 15:35, Обновлено 6 сентября 2024 в 10:46

Дзярачыц Мікалай Юр'евіч, настаўнік матэматыкі ДУА "Брынёўская сярэдняя школа"

     Я - малады настаўнік. І падчас сваёй нядоўгай працы з дзецьмі, пераканаўся ў тым, што для гэтага неабходны талент. Быць настаўнікам - гэта вельмі сур'ёзнае выпрабаванне,  бо на твае плечы кладзецца цяжар адказнасці за дзяцей, за іх лёс і будучыню. Працуючы з дзецьмі, я стараюся быць для іх прыкладам, бо як сказаў А. Дыстарверг: "Самай галоўнай з'явай у школе, самым павучальным прадметам для вучня з'яўляецца сам настаўнік". Я стараюся зрабіць ўсё, каб знайсці падыход да кожнага дзіцяці, бо яны ўсе такія розныя! Галоўнае  -  быць цярплівым і неабыякавым. Мая мэта - абудзіць у дзяцей цікавасць да навучання. А для атрымання вынікаў, трэба наладзіць з вучнямі  даверлівыя, сяброўскія адносіны, бо дзіця не возьме веды ў чалавека, якому не давярае.  Таму, я стараюся быць сябрам для кожнага з маіх вучняў.
    Часта задаваў сабе пытанне, як прыме мяне ўжо згуртаваны калектыў? Ці не буду адчуваць сябе лішнім і непатрэбным? Насуперак усім сваім асцярогам, я апынуўся ў шчырай, добразычлівай атмасферы і нармальным псіхалагічным клімаце, якія толькі выклікалі ў мяне зацікаўленасць да маёй першай сур'ёзнай працы ў якасці маладога спецыяліста.
     

Водгук маладога спецыяліста, настаўніка рускай мовы і літаратуры ДУА "Брынёўская сярэдняя школа" Чаусава Паўла Аляксандравіча

   У наш час прафесія настаўніка вельмі запатрабаваная. На гэтай прафесіі трымаецца наша грамадства. Настаўнікі перадаюць веды новым пакаленням, выхоўваюць сваіх вучняў і прывіваюць  ім карысныя якасці. Уважлівасць, спагадлівасць, дабрыня, тактоўнасць - характарыстыкі ідэальнага педагога.
    Дзіця - палатно, настаўнік - мастак, а тэхналогіі і метады навучання - пэндзлікі  і палітра, з дапамогай якіх настаўнік піша свайго вучня. І, непасрэдна, ад настаўніка залежыць тое, якім ён будзе.
    Мне падабаецца прафесія, якую я абралаў.  Яна прыносіць мне задавальненне. Я лічу, што настаўнік не толькі чалавек, які перадае веды,  а ў першую чаргу гэта таварыш, памочнік.
    У працы з дзецьмі я стараюся быць для іх прыкладам.
 У  канцы я хачу сказаць, што ні кроплі не пашкадаваў аб выбары сваёй прафесіі.
Быць настаўнікам - гэта вельмі складаная, але пасільная задача. Гэта менавіта тая прафесія, якая непадобная на іншыя.
У калектыве мяне сустрэлі ветліва,  засялілі ў  добраўпарадкаваны інтэрнат, дзе жывуць такія ж маладыя педагогі, як і я.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.