Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

СТАТУТ ШКОЛЫ

Дата: 15 января 2016 в 11:46, Обновлено 6 сентября 2022 в 16:42

                                                                                             ЗАЦВЕРДЖАНА                    

Рашэнне                       

Петрыкаўскага раённага

выканаўчага камітэта     

                                                               

СТАТУТ

дзяржаўнай установы адукацыі

“Брынёўская сярэдняя школа”

УСТАВ                  

государственного учреждения образования               

«Бринёвская средняя школа»                 

              в. Брынёў, 2022г

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Установа агульнай сярэдняй адукацыі “Брынёўская сярэдняя  школа” (далей – Установа) з’яўляецца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі для выхаванцаў дашкольнага ўзросту, ажыццяўляе навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуе праграмму  выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама можа рэалізоўваць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, і ў мэтах спартыўнай падрыхтоўкі вучняў можа арганізоўваць вучэбна-трэніровачны працэс па відах спорту.

        Дадзены Статут зацвярджаецца ў новай рэдакцыі ў сувязі з перайменаваннем дзяржаўнай установы адукацыі “Брынёўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Брынёўская сярэдняя школа”, а таксама з мэтай прывядзення яго норм у адпаведнасць з заканадаўствам.

1.2. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай.

Маёмасць Установы належыць на праве ўласнасці Петрыкаўскаму раёну Гомельскай вобласці і замацавана за ёй на праве аператыўнага кіравання. Распараджэнне маёмасцю ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Петрыкаўскі раённы Савет дэпутатаў (далей – Уласнік).

Органам дзяржаўнага кіравання Установай з’яўляецца аддзел адукацыі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.

1.3. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік).

1.4. Установа мае пячатку з яе поўнай назвай і выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем, фірменныя бланкі са сваёй поўнай назвай і рэквізітамі юрыдычнай асобы.

          1.5. У сваёй дзейнасці ўстанова адукацыі кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі Заснавальніка і дзеючым Статутам.

1.6. Установа адукацыі забяспечвае атрыманне асноўнай (дашкольнай, агульнай сярэдняй) і спецыяльнай адукацыі.

1.7. Месца знаходжання установы адукацыі: 247947 Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, вёска Брынёў, вуліца Гагарына, дом 4.

1.8. Поўная назва Установы:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова  адукацыі “Брынёўская сярэдняя школа”;

на рускай мове – Государственное учреждение образования “Бринёвская средняя школа”.

Скарочаная назва Установы:

на беларускай мове - Брынёўская сярэдняя школа;

на рускай мове – Бринёвская средняя школа.

       1.9. Тып Установы – установа агульнай сярэдняй адукацыі.

Від Установысярэдняя школа.

          Змяненне віду Установы прымаецца рашэннем Заснавальніка пры сукупнасці наступных умоў:

  • абгрунтаванасць неабходнасці змянення віду Установы;
  • адпаведнасці Установы крытэрыям заяўленага віду.

          1.10. Навучанне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове.

Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы ва Установе  з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

1.11. Згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2019 г. №475 “Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”, пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2019 г. №948 “Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2019 г. №475” выкананне абавязацельстваў у аб’ёмах, якія вызначаны дагаворам “Аб аказанні паслуг для забеспячэння дзейнасці бюджэтнай арганізацыі”, заключаным паміж Установай і дзяржаўнай установай “Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна”, перадаюцца ад Установы дзяржаўнай установе “Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна”.

1.12. Установа самастойна плануе сваю дзейнасць і вызначае перспектывы развіцця, зыходзячы з інтарэсаў, мэт, задач Установы і Уласніка.

1.13. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязацельствах за грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах нясе ўласнік яе маёмасці.

1.14. Ва Установе адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне, ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

1.15. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

1.16. Установа адукацыі падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

1.17. Установа адукацыі можа быць абмежавана ў правах толькі ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

1.18. Акрэдытацыя і пацвярджэнне акрэдытацыі Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1.19. Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці, якія належаць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”.

1.20. Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі.

Асноўныя віды дзейнасці:

85100 Дашкольная адукацыя

85200 Пачатковая адукацыя (І ступень агульнай сярэдняй адукацыі)

85310 Агульная сярэдняя адукацыя (ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі)

ГЛАВА 2.

ПРАДМЕТ,  МЭТЫ  І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ

2.1. Установа створана для дасягнення адукацыйных мэтаў і не праследуе атрымання прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

2.2. Установа выконвае навучальную, выхаваўчую, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

2.3. У сваёй дзейнасці Установа кіруецца наступнымі прынцыпамі:

прыярытэту адукацыі;

прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі; 

гарантыі канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю, духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё;

забеспячэнне роўнага доступу да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў;

абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі;

інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору пры захаванні і развіцці традыцый нацыянальнай сістэмы адукацыі;

падтрымкі і развіцця адукацыі з улікам задач устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы;

дзяржаўна-грамадскага характару кіравання адукацыяй;

свецкага характару адукацыі.

2.4. Прадметам дзейнасцi Установы з’яўляецца рэалiзацыя адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыi, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграмы выхавання i абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi.

2.5. Установа адукацыі, акрамя асноўных функцый, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам, можа ажыццяўляць:

арганізацыю навучання і выхавання для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на І, ІІ і ІІІ ступенях навучання дома тымі вучнямі, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установы агульнай сярэдняй адукацыі, або вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія рэалізуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі;

атэстацыю ў парадку экстэрната вучняў, якія поўнасцю або часткова засвоілі змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі  самастойна, або ва ўстановах адукацыі, якія не прайшлі дзяржаўную акрэдытацыю, і з мэтай пацвярджэння гэтага пры наяўнасці ўважлівых прычын незасваення ўказаных праграм ва ўстановах адукацыі дапушчаны да атэстацыі ў парадку экстэрната;

эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць.

2.6. Мэтамі дзейнасці Установы з’яўляюцца:

рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый асобы навучэнца;

фарміраванне рознабакова развітай асобы, маральна зрэлай, творчай асобы навучэнца;

развіццё інтэлектуальных, духоўна-маральных, творчых, фізічных, і прафесійных якасцяў асобы навучэнца;

правядзенне даследаванняў у галіне адукацыі, методыкі выкладання і выхавання.

2.7. Для выканання мэт дзейнасці Установа адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў;

падрыхтоўка выхаванцаў да працягнення навучання;

атрыманне навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацыі, ведаў і навыкаў, неабходных у выбары будучай прафесіі;

ажыццяўленне падрыхтоўкі вучняў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;

развіццё асобы навучэнцаў, іх здольнасцяў і схільнасцяў;

стварэнне ўмоў, неабходных і дастатковых для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы навучэнцаў;

правядзенне навукова-метадычнай работы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;

арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;

фарміраванне ў навучэнцаў высокіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, адказнасці, працавітасці, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове грамадзянскай ідэалогіі;

фарміраванне культуры сямейных адносін;

правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання;

стварэнне ўмоў і магчымасцяў для маральна-псіхалагічнай і сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў, садзеянне максімальнай сацыялізацыі і запатрабаванасці асобы кожнага навучэнца;

аздараўленне.

2.8. Выхаванне грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы.

2.9. Установа адукацыі можа ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3.

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА УСТАНОВЕ

3.1. Установа адукацыі забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарту дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы.

3.2. Форма атрымання адукацыі ва Установе адукацыі – вочная (дзённая). Пры рэалізацыі адукацыйных праграм у любой форме атрымання адукацыі могуць выкарыстоўвацца дыстанцыйныя адукацыйныя тэхналогіі. Парадак і ўмовы выкарыстання дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій пры рэалізацыі адукацыйных праграм вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.3. Структура Установы ўключае ў сябе:

3.3.1. два ўзроўні:

- дашкольная адукацыя;

- агульная сярэдняя адукацыя.

3.3.2. тры ступені:

І ступень – пачатковая адукацыя (IIV класы);

ІІ ступень – базавая адукацыя (VIХ класы);

ІІІ ступень – сярэдняя адукацыя (Х-ХІ класы).

3.4. Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкуламі 140 і 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, вызначаным Палажэннямі аб установе дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у 1 клас асобы, якой 6 гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

3.5. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага тыдня (за выключэннем дзён дзяржаўных свят). Рэжым працы 10,5 гадзіны можа быць зменены ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў на падставе рашэння Заснавальніка.

Час знаходжання выхаванца ва Установе пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшаны.

3.6. Выхаванцы аб’ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня адпаведнага навучальнага года. Умовы аб’яднання выхаванцаў у групы, іх напаўняльнасць рэгламентаваны пунктамі 6-8 артыкула 139 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Заснавальнік Установы можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп пры наяўнасці аб’ектыўных абставін, выкананні санітарна-гігіенічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку норм плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем выхаванцаў.

3.7. Ва Установе з улікам запытаў законных прадстаўнікоў могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання ад 2-х да 7 гадзін.

3.8. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.9. Вучэбны план сярэдняй школы распрацоўваецца Установай на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі і ўзгадняецца з аддзелам адукацыі Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.

3.10. Вучэбны план дашкольнай адукацыі распрацоўваецца Установай на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і зацвярджаецца дырэктарам Установы.

3.11. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама выхаваўчая работа з вучнямі ў пазаўрочны час арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень.

У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V-XI  класах і рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для вучняў X-XI класаў. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

3.12. Выхаванне ажыццяўляецца на занятках, вучэбных занятках і ў працэсе выхаваўчай работы ў пазаўрочны час. Выхаваўчая работа з навучэнцамі ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі, у тым ліку выконваючымі функцыі класнага кіраўніка.

3.13. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна. Парадак дзялення класаў на групы вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Адукацыйны працэс арганізуецца індывідуальна ў выпадках, калі гэта прадугледжана вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на падставе рашэння кіраўніка Установы ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам. Парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

3.14. Вывучэнне вучэбных прадметаў ва Установе ажыццяўляецца на базавым узроўні.

 На II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць заснавана на дыферэнцыяцыі іх зместу з улікам адукацыйных патрабаванняў і інтарэсаў, якія прадугледжваюць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне педагагічных, аграрных, ваенных i iншых спецыяльнасцяў.

3.15. Вучні па медыцынскіх і іншых паказчыках могуць быць вызвалены ад вывучэння асобных прадметаў. Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення вучняў ад вывучэння асобных прадметаў, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.16. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца гульня, заняткі, вучэбныя заняткі. Да вучэбных заняткаў адносіцца ўрок, назіранне, экскурсія, вучэбна-палявыя зборы і іншыя вучэбныя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі, грамадска карысная праца.

3.17. Навучанне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (нямецкай) ва Установе адукацыі з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.18. Ва Установе могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, могуць стварацца ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу з мэтай падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву або спартсменаў высокага класа.

3.19. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць Установу, ствараюцца ўмовы для засваення зместу адукацыйных праграм дашкольнай  і агульнай сярэдняй адукацыі дома.

Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

3.20. Ва Установе пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання могуць стварацца спецыяльныя класы (групы), класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Арганізацыя і функцыянаванне пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

3.21. Перавод (накірунак) навучэнцаў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы (групы) для такіх дзяцей і класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

3.22. Вучні пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю па вучэбных прадметах.

Крытэрыі ацэнкі паводзін вучняў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і выражаюцца наступнымі характарыстыкамі: “прыкладныя”, “здавальняючыя”, “нездавальняючыя”.

3.23. Для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні вучняў, развіцці ў іх творчых здольнасцей ва Установе могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў І-ІХ класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.24. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком Установы. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца кіраўніком Установы ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.

3.25. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца ва Установе.

3.26. Установа стварае неабходныя ўмовы для харчавання навучэнцаў. Арганізацыя харчавання навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам:

3.26.1. Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормаў расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (ашчаджальнае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

3.26.2. Навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

3.27. Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ва Установе можа быць платнае і бясплатнае. Размер платы і парадак яе ўзымання ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь. Бясплатнае карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі вызначана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

3.28. Установа пры ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці стварае ўмовы для забеспячэння аховы жыцця і здароўя навучэнцаў у адпаведнасці з актамі заканадаўства. Медыцынскае абслугоўванне ва Установе ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Ляскавіцкая ўчастковая бальніца”.

3.29. Выяўленне і ўлік дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей, прызнаных патрабуючымі дзяржаўнай абароны, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

3.30. Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў уключае ў сябе прадстаўленне ім льгот пры праездзе транспартам агульнага карыстання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, а таксама арганізацыю іх бясплатнай перавозкі ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Парадак арганізацыі бясплатнай перавозкі навучэнцаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

3.31. З мэтай выяўлення і развіцця зацікаўленасці і здольнасцяў навучэнцаў, правядзення псіхалагічных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ствараецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.32. Працоўная дзейнасць навучэнцаў можа ўключаць грамадска карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, другасную занятасць на базе Установы (па ўзгадненні з раённым цэнтрам занятасці насельніцтва) і часовае працаўладкаванне ў канікулярны час.

Часовае працаўладкаванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА  4.

ПРАВЫ І АДКАЗНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

4.1. Установа ў адпаведнасцi з актамі заканадаўства мае права:

- ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

- фарміраваць структуру і штатны расклад Установы па ўзгадненні з упаўнаважаным органам;

- ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

- удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;

- ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць;

- ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць, у тым ліку аказваць фізічным і юрыдычным асобам платныя паслугі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Віды платных паслуг вызначаюцца на падставе, зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, пераліку платных паслуг, якія аказваюць дзяржаўныя ўстановы адукацыі;

- ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.2. Установа нясе адказнасць за:

- якасць адукацыі;

- падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

- выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

- стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

- распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для вучняў;

- маральнае і матэрыяльнае стымуляванне вучняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

- меры сацыяльнай абароны дзяцей;

- іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 5.

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

5.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з’яўляюцца выхаванцы, вучні, педагагічныя работнікі, бацькі, законныя прадстаўнікі, іншыя работнікі.

 5.2. Ва Установу прымаюцца дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі, на якой функцыяніруе Установа.

5.3. Прыём асобы для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы яго законнага прадстаўніка (асобы) пры прад′яўленні ім (асобай) пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

5.4. Прыём асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва Установу для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў парадку, які ўстаноўлены для прыёму асоб ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

5.5. Непаўналетнія замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь на законных падставах (грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама непаўналетнія грамадзяне і асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь, або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статуса бежанца і дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь), прымаюцца для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на агульных асновах з непаўналетнімі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

       5.6. Дырэктар Установы выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў Установы не пазней 31 жніўня году прыёму.

5.7. Правы і абавязкі навучэнцаў:

5.7.1. Навучэнцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

павагу чалавечай годнасці, ахову ад усіх форм фізічнага і псіхічнага насілля, зняважання асобы, ахову жыцця здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай базай, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі Установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай і культурнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для вучняў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўным школьным стандартам, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам, а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

5.7.2. Абавязкi навучэнцаў:

добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

не дапускаць дзеянняў, якія супярэчаць другім удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх права ў сферы адукацыі;

беражліва адносіцца да маёмасці Установы адукацыі;

наведваць Установу адукацыі ў адзенні, якое адпавядае дзелавому стылю.

Іншыя абавязкi навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўным школьным стандартам, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

5.8. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца супрацьпраўнае, вiноўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі (дысцыплінарная правіннасць), у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

спазненні або няяўкі без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі, іншыя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу;

парушэнне дысцыпліны;

невыкананне без уважлівых прычын патрабавання педагагічнага работніка, заснаванага на акце заканадаўства;

зневажэнне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

псаванне будынкаў, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці Установы адукацыі;

невыкананне (парушэнне) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

распіццё алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынках і на тэрыторыі Установы альбо з’яўленне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;

курэнне (ужыванне) тытунёвых вырабаў, выкарыстанне электронных сістэм курэння, сістэм для ўжывання тытуню ў  памяшканнях і на тэрыторыі ўстановы адукацыі;

іншыя супрацьпраўныя дзеянні (бяздзейнасць).

Не прызнаецца дысцыплінарнай правіннасцю дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, названым у дадзеным пункце, здзейсненае навучэнцам з ліку асоб з цяжкімі або шматлікімі фізічнымі або псіхічнымі парушэннямі.

За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнай правіннасці ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання: заўвага, вымова.

Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якія дасягнулі да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіннасці ўзросту чатырнаццаці гадоў, а навучэнцы з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – сямнаццаці гадоў.

Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць і які не дасягнуў да моманту яго здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да навучэнца з ліку асоб з цяжкімі або множнымі фізічнымі або псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.

Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку Установы. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіннасці, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны навучэнца.

5.9. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

5.10. Асноўныя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў:

5.10.1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Установы, дадзеным Статутам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні Установай;

абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

5.10.2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць мець іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўным школьным стандартам і іншымі актамі заканадаўства.

5.11. Да работнікаў Установы адукацыi адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама іншыя работнікі, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

5.12. Асноўныя правы і абавязкі педагагічных работнікаў:

5.12.1. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы;

удзел у кіраванні Установай;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам, Дзяржаўным школьным стандартам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

5.12.2. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

5.13. Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з’яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў.

У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:

рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі;

будаваць працу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;

добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;

фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;

быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;

праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;

у рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;

спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве;

выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;

знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам, Дзяржаўным школьным стандартам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дамовамі.

Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i заканадаўству.

5.14. Правы і абавязкі іншых работнікаў установы адукацыі ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі  прававымі актамі ўстановы адукацыі, заключанамі з імі працоўнымі дагаворамі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

ГЛАВА 6.

ОРГАНЫ КІРАВАННЯ І ІХ КАМПЕТЭНЦЫЯ

6.1. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, гэтым Статутам і будуецца на прынцыпах адзінага кіраўніцтва і самакіравання.

6.2. Установу ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і бягучай дзейнасцю Установы. У сваёй дзейнасці кіраўнік ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы.  Дырэктар мае намесніка па асноўнай дзейнасці.

Дырэктар прызначаецца ўпаўнаважаным органам па ўзгадненню з Заснавальнікам і вызваляецца ад пасады ў парадку, устаноўленым Кодэксам аб адукацыі  і іншымі заканадаўчымі актамі.

6.3. Дырэктар Установы нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы, умовы працы работнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

6.4. Дырэктар Установы ажыццяўляе кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, праводзіць тэматычныя і выніковыя кантрольныя работы, размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам, выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Установы.

6.5. Аплата працы дырэктара Установы, у тым ліку яго заахвочванне за вынікі работы, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

6.6. Пасадавыя абавязкі дырэктара Установы зацвярджае аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама.

6.7.  Ва Установе ствараюцца органы самакіравання: савет Установы, педагагічны савет, папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт.

 Кампетэнцыя, састаў, арганізацыя дзейнасці савета, педагагічнага савета, папячыцельскага савета, бацькоўскага камітэта Установы вызначаюцца палажэннямі аб гэтых органах самакіравання, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.8. Асноўным органам самакіравання ўстановы адукацыі з'яўляецца Савет, які ўзначальвае кіраўнік Установы.

6.9. Асноўнай задачай педагагічнага савета з’яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і інш.) і павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў. Склад педагагічнага савета зацвярджае дырэктар Установы.

Дзейнасць педагагічнага савета ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі.

Педагагічны савет прымае рашэнне аб стварэнні папячыцельскага савета з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні дзейнасці Установы і яе развіцця.

6.10. Рашэнні па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі дырэктара і педагагічнага савета, асабіста прымаюцца Уласнікам і афармляюцца пісьмова.

Да выключнай кампетэнцыі Уласніка адносяцца:

зацвярджэнне Статута, змяненняў і дапаўненняў у ім;

вызначэнне прадмета і мэт дзейнасці;

прыняцце рашэння аб рэарганізацыі і ліквідацыі ўстановы адукацыі;

ажыццяўленне кантролю за выкарыстаннем па назначэнню і захаванню замацаванай за ўстановай адукацыі маёмасці;

іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У кампетэнцыю Упаўнаважанага органа ўваходзіць:

ажыццяўленне каардынацыі дзейнасці Установы і кантроль за яе функцыянаваннем;

ажыццяўленне кантролю за выкарыстаннем па назначэнню і захаванню замацаванай за Установай маёмасці на аснове дэлегіраваных Заснавальнікам правоў.

ГЛАВА  7.

ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТАЎ І АПЛАТЫ ПРАЦЫ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

7.1. Штатны расклад установы адукацыі распрацоўваецца па ўзгадненні з Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэтам на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі ў межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы, зацвярджаецца аддзелам адукацыі.

Штатны расклад Установы распрацоўваецца дырэктарам па ўзгадненню з Заснавальнікам (Раённым выканаўчым камітэтам) на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, якія выдзелены на аплату працы, зацвярджаецца Упаўнамочаным органам.

7.2. Для  забеспячэння  статутнай дзейнасці дырэктар Установы наймае педагагічных работнікаў, медыцынскі і абслугоўваючы персанал.

Дырэктар ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх пасадавыя інструкцыі.

Прыём і звальненне педагагічных работнікаў ажыццяўляецца дырэктарам Установы па ўзгадненню з аддзелам адукацыі.

7.3. Працоўныя адносіны работнікаў Установы рэгулююцца працоўнымі дамовамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўнай дамовай, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

На педагагічную працу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання імі інтэграваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі, з прадстаўленнем адпаведных пацверджаных дакументаў.

Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім заняткі дадзенай дзейнасцю забараняюццца рашэннем суда або па медыцынскіх паказчыках, а таксама асобы, якія былі асуджаны за пэўныя злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і склад злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7.4. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючымі ва Установе Палажэннямі аб прэміраванні, аб надбаўках і даплатах.

7.5.Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 8.

 МАЁМАСЦЬ І ПАРАДАК ФІНАНСАВАННЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

8.1. Маёмасць, перададзеная Установе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні.

Установа ў дачыненні да замацаванай за ёй маёмасцю ажыццяўляе дзейнасць у межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннем маёмасці права ўладання, карыстання і распараджэння ёй.

8.2. Установа не мае права без згоды Заснавальніка распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, прыдбанай за кошт сродкаў, вылучаных ёй па каштарысу.

8.3. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і формаў навучання.       

8.4. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў Заснавальніка на падставе дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання.

Прыцягненне Установай дадатковых сродкаў не нясе за сабой зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэта.

8.5. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы з’яўляюцца:

прыбыткі, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання платных паслуг;

добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.6. Установа можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанню дадатковых адукацыйных паслуг, не фінансуемых з бюджэту.

Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абаснаваных выдаткаў і зацвярджаецца дырэктарам Установы.

8.7. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказанні платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца і расходуюцца па каштарысах, зацверджаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.8. Узмацненне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

8.9. Бухгалтарскую справаздачнасць, улік выканання каштарысу расходаў на ўтрыманне Установы, а таксама даходаў ад гаспадарчай дзейнасці ажыццяўляецца дзяржаўнай установай “Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна” згодна дагавору “Аб аказанні паслуг для забеспячэння дзейнасці бюджэтнай арганізацыі”, які заключаны паміж Установай і дзяржаўнай установай “Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна”.

       8.10. Забеспячэнне дзейнасці ажыццяўляецца дзяржаўнай установай “Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна” згодна дагавору аб аказанні паслуг.

      8.11. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб устаноў адукацыі.

ГЛАВА 9.

МIЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI

9.1. Установа можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады і павагі на аснове міжнародных пагадненняў і дамоваў у галіне адукацыі і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

ГЛАВА 10.

РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

10.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

10.2. Рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі прымаецца заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў прынятых такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

10.3. У выпадку спынення дзейнасці, рэарганізацыі Установы пры адсутнасці магчымасці працягваць адукацыйныя адносіны, анулявання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу на адукацыйную дзейнасць Установы (па яго адасобленым падраздзяленням, у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць) заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 11.

ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ АБО ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ

11.1. Змяненні і (або) дапаўненні ў Статут уносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання.

11.2. Змяненнi і (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ў Статут Установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.