Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Валанцёрскі атрад "Адкрытае сэрца"

Дата: 11 сентября 2019 в 18:50, Обновлено 6 сентября 2024 в 10:55

Валанцёрскі атрад "Адкрытае сэрца"

          Валанцёрскі атрад "Адкрытае сэрца" ─ гэта добраахвотнае аб'яднанне навучэнцаў 9-11 класаў, якія выказалі жаданне бескарысліва выконваць працу па добраўпарадкаванні памятных месцаў і тэрыторыі школы, аказваць падтрымку розным сацыяльным катэгорыям насельніцтва.

        Мэта: развіццё валанцёрскага руху ў школе, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму праз рэалізацыю сацыяльных і працоўных ініцыятыў, садзейнічанне ўсебаковаму развіццю.
 

       Задачы:

* сфарміраваць згуртаваны дзейнасны калектыў валанцёраў;
* аказваць дапамогу адзінокім пажылым людзям і дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю;
* арганізоўваць практычную дзейнасць па захаванні памяці пра ваенныя пакаленні;
* стварыць умовы, якія дазваляюць вучням сваімі сіламі весці працу, накіраваную на папулярызацыю здаровага ладу жыцця ў падлеткавым асяроддзі і сярод насельніцтва вёскі Брынёў;
* знізіць колькасць навучэнцаў, якія стаяць на ўнутрышкольным уліку, уцягваннем іх у валанцёрскі рух;
* стварыць механізм работы школы з навакольным соцыумам.

Напрамкі дзейнасці:

  • патрыятычнае выхаванне;
  • экалагічнае выхаванне;
  • працоўнае выхаванне;
  • "Дабро і міласэрнасць";
  • "Здаровы лад жыцця".

.

 Структура валанцёрскага атрада “Адкрытае сэрца”

Камандзір атрада  - Літош Ангеліна, вучаніца 10 класа

Намеснік камандзіра - Краменская Ульяна, вучаніца 9 класа

Патрыятычнае выхаванне - Турмовіч Ксенія (вучаніца 10 класа) і Анікеенка Кацярына (вучаніца 9 класа)

Экалагічнае выхаванне - Краўчэня Павел (вучань 10 класа) і Клімчык Дзмітрый (вучань 9 класа) 

Працоўнае выхаванне - Насека Мацвей (вучань 9 класа) і Руль Аліна (вучаніца 9 класа)

 «Дабро і міласэрнасць» - Насека Ягор (вучань 10 класа) і Шыбайла Дзмітрый (вучань 10 класа)     

«Здаровы лад жыцця» - Літош Ангеліна (вучаніца 10 класа) і Турмовіч Ксенія (вучаніца 10 класа)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.